Заробкі беларускіх хакеістаў сёлета знізіліся з 83 да 52 мільёнаў рублёў
У валютным эквіваленце гэта азначае — з 9 тысяч да амаль 6 тысяч долараў.
Праўда, такія заробкі атрымлівалі толькі ў жлобінскім хакейным клубе "Металург". Пра высокія сярэднемесячныя заробкі хакеістаў піша "Прессбол".
Па звестках выдання, сёлета падзенне заробкаў у спортклубах склала каля 40%. Закрануў ён і клубы, якія могуць самастойна вызначаць узровень заробкаў — гэта футбольны БАТЭ, хакейнае і гандбольнае "Дынама".
Калі ж не ўлічваць работнікаў элітных клубаў, то сучасныя лічбы заробкаў па краіне выглядаюць больш сціпла. Гульцы асноўнага складу атрымоўваюць прыкладна 11,7 млн рублёў, трэнеры — 8 млн рублёў, кіраўнікі — 10,4 млн рублёў у месяц.
Фота — mail.ru