Затрымалі падазраванага ў забойстве балгарскай журналісткі Вікторыі Марынавай
Затрыманы падазраваны ў жорскім забойстве балгарскай журналісткі Вікторыі Марынавай. Як паведамляе ВВС, у дзяйсненні злачынства падазраецца мужчына, які жыве ў Румыніі і мае малдаўскі пашпарт.
Цела 30-гадовай Вікторыі Марынавай знайшлі ў нядзелю ў горадзе Русе на беразе Дуная: у жанчыны знайшлі сляды ўдараў на галаве і прыкметы задушэння. Таксама яна была згвалтаваная. З месца злачынства зніклі асабістыя рэчы ахвяры, але яе машына, прыпаркаваная непадалёк, засталася некранутай.
Пакуль не вядома, ці ёсць сувязі гэтага забойства з прафесійнай дзейнасцю Марынавай. Яна распачынала новы тэлепраект пад назвай “Дэтэктар”, першы выпуск якога выйшаў напярэдадні яе гібелі. Перадача была прысвечаная антыкарупцыйным расследаванням.