Затрыманага на стадыёне "Дынама" мужчыну павезлі ў Ленінскае РУУС Мінска

Затрыманага на стадыёне "Дынама" мужчыну павезлі ў Ленінскае РУУС Мінска

Мужчыну, які амаль пяць гадзінаў правёў на вежавым кране на стадыёне "Дынама", даставілі ў Ленінскае РУУС сталіцы для далейшага разгляду. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, якую перадае БелаПАН, мужчына нібыта раней судзімы і не меў права пакідаць Віцебскую вобласць. За здарэнне на стадыёне "Дынама", хутчэй за ўсё, яму пагражае адміністрацыйны працэс.

Мужчына перадаў міліцыянтам дакументы, якія сведчаць, што некаторыя кампаніі не выплацілі яму заробак. Гаворка, нібыта, ідзе прыкладна пра сорак мільёнаў рублёў.

Нагадаем, удзень 28 красавіка 25-гадовы віцяблянін залез на кран і запатрабаваў, каб з ім разлічыліся за працу. Мужчына сам спусціўся з крана каля 18.30 пасля некалькіх гадзін перамоваў. На зямлі яго затрымалі супрацоўнікі сілавых органаў у будаўнічай вопратцы і ў касках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі