Мужчына з будаўнічага крана кажа, што не служыў у АМАПе

Мужчына з будаўнічага крана кажа, што не служыў у АМАПе

Віцебскі будаўнік Дзмітрый Сталяроў, які 29 красавіка залез на вежавы кран у цэнтры Мінска і стаў вядомы на ўсю краіну, у інтэрв'ю Еўрарадыё распавёў, што не служыў у АМАП УУС Віцебскага аблвыканкама (інфармацыя пра гэта напярэдадні з'явілася ў СМІ). Паводле слоў Сталярова, пасля войска ён чатыры месяцы быў там на стажыроўцы.

"Уладкоўваўся на службу, але ў выніку туды не трапіў, — распавядае будаўнік. — Потым жыццё з міліцыяй вырашыў не звязваць і пайшоў у будаўнічую сферу".

Яго словы пацвярджае і прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі ў каментары БЕЛТА.

Дзмітрый з будаўнічага крана: “Мяне зразумелі і адпусцілі дадому”

Як паведамляла Еўрарадыё, Дзмітрый Сталяроў каля 5 гадзінаў прасядзеў на вежавым краіне на рэканструкцыі стадыёна "Дынама". Ён патрабаваў, каб яму выплацілі заробленыя грошы. У выніку ён спусціўся ўніз і быў затрыманы праваахоўнікамі. Аднак пазней яго адпусцілі і мужчына вярнуўся ў Віцебск. У яго справе паабяцалі разабрацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі