Затрыманне гендырэктара "Уралкалія" ў Мінску

 

Гендырэктар “Уралкалія” і старшыня назіральнай рады "Беларускай калійнай кампаніі" Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы беларускімі спецслужбамі 26 жніўня 2013 года ў аэрапорце Мінска.

 

У Беларусь ён прыехаў па запрашэнні прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Яны збіраліся разглядзець пытанні, звязаныя з дзейнасцю Беларускай калійнай кампаніі. Сустрэча адбылася, а пасля яе Баўмгертнер выехаў у аэрапорт. Падчас афармлення на рэйс да Масквы яго затрымалі па падазрэнні ў перавозцы наркотыкаў. Адразу ён быў дастаўлены ў турму КДБ у Мінску.

 

29 жніўня Баўмгертнеру было выстаўлена абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 мільёнаў долараў.

 

Паводле звестак Следчага камітэта Беларусі, Баўмгертнер і іншыя асобы, "выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы ў БКК" у таямніцы ад беларускага боку "падпісваючы дакументы БКК, прадастаўлялі незаконныя зніжкі на прадукцыю асобным пакупнікам". Яны "перанакіроўвалі зафрахтаваныя пад беларускі калій судны на загрузку прадукцыяй "Уралкалія", разрываючы выгадныя дзейныя кантракты, абяцаючы партнёру заключыць іх з "Уралкаліем" па больш нізкіх коштах".

 

Таксама, сцвярджаюць беларускія правахоўнікі, "аказваўся ціск на супрацоўнікаў, каб яны перайшлі з БКК ва "Уралкалій", апусціліся да банальнага крадзяжу камп’ютараў з важнай камерцыйнай інфармацыяй".

 

Шэраг кіраўнікоў БКК абвешчаны ў вышук, у тым ліку праз Інтэрпол. Па справе праходзяць таксама сябра назіральнай рады Алег Пятроў, першы намеснік гендырэктара Канстанцін Саладоўнікаў, намеснік гендырэктара па фінансах Ігар Яўстратаў, начальнік фрахтавага аддзела Дзмітрый Самойлаў ды іншыя.

Нагадаем, што беларуская Генпракуратура настойвае на экстрадыцыі прадпрымальніка Сулеймана Керымава па справе "Уралкалія".

Следчы камітэт нашай краіны зрабіў гэта ў адказ на запыт расійскіх калегаў.

Чаму Расія ніколі не выдасць Керымава Беларусі і як змянілася стаўленне расіян да нашай краіны, разважае член Савета федэрацыі Расіі Андрэй Клімаў

У сераду Інтэрпол пацвердзіў, што атрымаў запыт ад беларускіх уладаў аб затрыманні члена Савета Федэрацыі Расіі Сулеймана Керымава.

Пра гэта ў сераду заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пракаповіч.

Беларускага адваката гендырэктара "Уралкалія" не пусцілі ў сераду ў СІЗА КДБ без тлумачэння прычынаў.

У аўторак Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт "калійнай вайны", якая, магчыма, набліжаецца да развязкі.

Кіраўнік Беларусі разлічвае на аднаўленне статус-кво ў адносінах з расійскім бокам у калійнай сферы.

Пра гэта паведаміў дырэктар індыйскага Цэнтра па развіцці "зялёных" тэхналогій і кіравання Сукумаран Наір.