Генпракуратура Расіі не выдасць Керымава ў Беларусь
Нагадаем, што беларуская Генпракуратура настойвае на экстрадыцыі прадпрымальніка Сулеймана Керымава па справе "Уралкалія".
Намеснік генпракурора Расіі Аляксандр Звягінцаў заявіў агенцтву "Інтэрфакс", што ў адпаведнасці з Канстытуцыяй грамадзян Расіі за мяжу не выдаюць. Ён дадаў, што гэтае меркаванне не зменіцца нават у тым выпадку, калі беларускія калегі прадставяць важкія аргументы. Пракурор адзначыў, ніякіх выключэнняў, у тым ліку для саюзных дзяржаў, рабіцца не будзе.
Звягінцаў паведаміў таксама, што падтрымлівае кантакт з беларускімі калегамі па справе Керымава.
Фота — chernovik.net