Суд разгледзіць скаргу адвакатаў Баўмгертнера ў пятніцу, 13-га

Гарадскі суд беларускай сталіцы разгледзіць у пятніцу а 9-й гадзіне скаргу на рашэнне суда Партызанскага раёна ад 6 верасня не змяняць меру ўтрымання Уладзіславу Баўмгертнеру. У адпаведнасці з беларускім крымінальна-працэсуальным кодэксам, у выпадку, калі гарадскі суд адменіць рашэнне суда першай інстанцыі, ён абавязаны выбраць іншую меру ўтрымання, інфармуе РІА "Новости".
 

Нагадаем, 26 жніўня ў мінскім аэрапорце затрымалі кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру было выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

З Беларусі адправілі ў Маскву матэрыялы крымінальнай справы Баўмгертнера
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі