Лукашэнка распавёў пра "непрыстойныя дзеянні расійскіх нягоднікаў"

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра "калійную вайну" падчас прызначэння шэрагу новых амбасадараў Беларусі.



"Я ўжо аб гэтым публічна выказаўся, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Хачу канкрэтызаваць. Сёння ў сувязі з непрыстойнымі дзеяннямі гэтых расійскіх нягоднікаў у нас склаліся пэўныя праблемы з рэалізацыяй калійных угнаенняў. Пытанне не толькі ў тым, што гэта наша асноўная кампанія ["Беларуськалій"] (хаця гэта не асноўны падаткаплацельшчык, але вельмі буйны). Пытанне стаіць у тым, што гэта усё ж такі калектыў, горадаўтваральнае прадпрыемства, твар нашай краіны. Мы нямала ўклалі працы і сродкаў, каб пасля хвацкіх 80-х і 90-х прывесці ў пачуццё гэта прадпрыемства, горад-прыгажун пабудаваны. І ўвогуле ў нас у краіне шахцёраў, акрамя іх, больш няма".



Лукашэнка падкрэсліў, што беларускае кіраўніцтва "поўнае рашучасці нармалізаваць гэтую сітуацыю" [у калійным пытанні]. Ён перакананы, што і расіяне "прымуць адпаведнае рашэнне".



"Рана ці позна, для таго, каб аднавіць статус-кво і тое, што было раней, расіяне прыдуць да нас, — кажа кіраўнік Беларусі. — Прынамсі, мы не супраць так працаваць, каб былі вялікія прыбыткі. Што для гэтага трэба зрабіць, зусім зразумела".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі