Затрыманы адзін з кіраўнікоў Белкаапсаюза
Затрыманы адзін з кіраўнікоў Белкаапсаюза. Яго падазраюць у атрыманні хабару (арт. 430 КК). Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.
Паводле яе слоў, чыноўнік праходзіць у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб карупцыі, якая цяпер расследуецца. Яго прозвішча і пасада не называюцца. Партал tut.by, які спасылаецца на свае крыніцы, піша, што затрыманы першы намеснік старшыні Белкаапсаюза Дзмітрый Баранаў.