Затрыманы дырэктар адной з лесагаспадарчых установаў Мінскай вобласці
Затрыманы дырэктар адной з лесагаспадарчых установаў Мінскай вобласці. 53-гадовага мужчыну падазраюць у атрыманні хабару ад прадстаўніка камерцыйнага прадпрыемства — больш за 6 мільёнаў рублёў. Здарылася гэта ў студзені 2016-га. Грошы перадаваліся ў службовым кабінеце за вырашэнне пытання, якое ўваходзіла ў кампетэнцыю дырэктара, інфармуе БЕЛТА.
"Хабар з'яўляўся так званым адкатам у выглядзе адсоткаў ад сумы здзелкі за пастаўленыя раней ў лясгас тавары і аказаныя паслугі", — адзначыў Аляксандр Беліцкі, намеснік пракурора Мінскай вобласці.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "атрыманне хабару". Праваахоўнікі высвятляюць, ці былі і іншыя эпізоды "злачыннай дзейнасці падазраванага".
Фота: Fotolia