Затрыманы злодзей, які начамі рабаваў кватэры ў Рэчыцы
У кастрычніку невядомы злачынца здзейсніў шэраг крадзяжоў у шматпавярхоўках Рэчыцы, пранікаючы ў кватэры жыхароў горада ноччу.
Праваахоўнікам удалося затрымаць мужчыну, датычнага да гэтых фактаў. Ім аказаўся 49-гадовы жыхар Гомеля, які на апошнім дызелі прыязджаў у Рэчыцу і здзейсняў крадзяжы ноччу. А раніцай вяртаўся назад. У кватэры ён трапляў шляхам адціскання рыгеляў замка.
“Злачынца выбіраў спальныя раёны горада. Каб трапіць у пад’езд, ён з дапамогай няхітрых прыстасаванняў адкрываў ўваходныя дзверы, заходзіў ўнутр і выбіраў кватэры з “кнопкавымі замкамі”, узломваў іх. А затым, пакуль жыхары спалі, выносіў з пярэдняга пакоя сумачкі, курткі. Проста ў пад’ездзе забіраў каштоўныя каштоўныя рэчы і грошы, а сумачкі пакідаў. У дадзены момант злачынец затрыманы”, — распавёў першы намеснік начальніка Рэчыцкага РАУС Яўген Безя.
Па дадзеных фактах распачатыя крымінальныя справы па частцы 2 артыкула 205 КК Беларусі. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту ці абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін, паведамляе прэс-служба гомельскага УУС.
Фота: m.kuban.kp.ru