Затрыманых у Мінску 6 валанцёраў-назіральнікаў адпусцілі (фотафакт)
Затрыманых у Мінску 6 валанцёраў-назіральнікаў адпусцілі. Яны правялі ў пастарунку некалькі гадзін, інфармуюць у Twitter праваабаронцы.
3 ліпеня на бульвары Талбухіна ў сталіцы было затрымана некалькі дзясяткаў чалавек, якія хацелі паўдзельнічаць у несанкцыянаванай "Акцыі вызвалення і салідарнасці", якую ініцыяваў апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч. Статкевіча схапілі адразу па выхадзе з дому. У Першамайскім РУУС знаходзіліся згаданыя назіральнікі і каля 20 актывістаў.
Затрыманні адбыліся і ў Гродне.
Ізноў
— Viasna (@viasna96) 3 июля 2018 г.
Стала вядома пра затрыманне пяцёх назіральнікаў @control_by.
Фота: @Belsat_TV pic.twitter.com/9wJrHZa17g
У Менску міліцыянты «пакуюць» тых, хто спрабуе адзначыць 3 ліпеня неафіцыйнымі мерапрыемствамі. А ў Гродна, тым часам, жорстка затрымалі актывістаў пры спробе зладзіць пікет: https://t.co/5mYjIvHCbA#Viasna pic.twitter.com/3ScBUe0tSy
— Viasna (@viasna96) 3 июля 2018 г.