Затрыманых удзельнікаў акцыі ў Мінску адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну

У міліцыі Цэнтральнага раёну Мінску знаходзяцца лідэр руху "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч з паплечнікамі Паўлам Пракаповічам, Андрэем Кузьмінскім, лідэр "Моладзі БНФ" Андрусь Крэчка, актывісты "Маладога фронту" Людвіся Атакулава, Мікола Дземідзенка, лідэр кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель з паплечнікамі Палінай Кур’яновіч, Максімам Вінярскім ды іншыя. Усіх удзельнікаў акцыі салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімірам Асіпенкам трымаюць у актавай зале і высвятляюць асобы, інфармуе Радыё "Свабода". Трымаць іх на законных падставах міліцыянты маюць права да 9 вечара. Пасля гэтага стане вядома, адпусцяць актывістаў на волю ці складуць пратаколы, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, і адвязуць да суда ў турму на Акрэсціна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі