Зборная Беларусі па гандболе саступіла славенцам — 29:34 (відэа)

17 студзеня адбылася другая сустрэча беларусаў з супернікамі па групе А. Букмекеры адразу аддавалі перавагу Славеніі: William Hill ставіў на яе перамогу каэфіцыент 1,35, а вось на перамогу Беларусі — 4,11. Нічыя падавалася букмекерам малаверагоднай — каэфіцыент 11.

Прагнозы спраўдзіліся: беларусы саступілі балканскім гандбалістам з лікам 29:34. Напярэдадні нашы спартсмены таксама пацярпелі паразу ў матчы з Іспаніяй — 33:38.

19 студзеня беларусы згуляюць са зборнай Бразіліі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі