Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы стала чэмпіёнам Еўропы

Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы стала чэмпіёнам Еўропы

Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы перамагла на чэмпіянаце Еўропы ў ізраільскім Халоне. Дзяўчаты выйгралі залаты медаль у асобных групавых практыкаваннях з пяццю стужкамі. У складзе каманды выступілі Ксенія Чалдышкіна, Ганна Дудзянкова, Марыя Кадобіна, Марыя Коцяк, Валерыя Пішчэліна і Арына Цыцыліна.

Сярэбраны медаль атрымалі спартсменкі з Ізраілю, бронза — у іспанак.

Усяго ў актыве беларускіх грацыяў шэсць узнагародаў гэтага турніру. Серабро ў Юліі Еўчык у практыкаванні са скакалкай і ў Аліны Гарноська за кампазіцыю з абручом. Бронзу атрымала Юлія Ісачэнка за практыкаванне з булавамі. Таксама зборная краіны атрымала серабро ў мнагабор’і, а юніёркі занялі другое месца ў камандным заліку.

Лідар зборнай Меліціна Станюта засталася без медалёў — яна завяршыла барацьбу ў індывідуальным мнагабор’і на чацвёртым месцы, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі