Зборная Беларусі па пляжным футболе згуляе з Сенегалам, Калумбіяй і Японіяй
Зборная Беларусі па пляжным футболе
6 кастрычніка прайшло лёсаванне групавой стадыі чэмпіянату свету па пляжным футболе. Зборная Беларусі трапіла ў квартэт С, дзе згуляе супраць Сенегала, Калумбіі і Японіі, паведамляе "Трыбуна".
Чэмпіянат свету па пляжным футболе пройдзе ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах у лютым 2024 года. З-за ўдзелу беларусаў з турніру знялася зборная Украіны.
Зборная Беларусі па пляжным футболе ў верасні заваявала бронзу Еўралігі. З турніру, які праходзіў у Італіі, з той жа прычыны зняліся ўкраінцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.