Зборную Беларусі па цяжкай атлетыцы адправілі на "лесапавал"

Зборную Беларусі па цяжкай атлетыцы адправілі на "лесапавал"

Зборную Беларусі па цяжкай атлетыцы адправілі на "лесапавал". Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", у лесе каля Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі" пад Мінскам спартсмены і спартсменкі чысцілі лес ад зламаных моцным ветрам дрэваў. Перад гэтым з цяжкаатлетамі правялі інструктаж, каб не было траўмаў. На ўсялякі выпадак, побач дзяжурылі лекары.

У сюжэце адзначаецца, што асаблівую актыўнасць на "лесапавале" паказаў алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў, які з дзяцінства ведае, што такое нарыхтоўка дроваў. Срэбраная прызёрка Рыа Дар'я Навумава пагнула граблі, а хтосьці з спартсменаў іх нават зламаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі