Здарэнне на станцыі мінскага метро "Кастрычніцкая"

На станцыі "Кастрычніцкая" ў 15.35 на рэйкі зваліўся пакет з піратэхнікай, адна з петардаў закацілася пад платформу. Малады чалавек, гаспадар пакета, уцёк, яго асобу пакуль не высветлілі.

На месца выклікалі спецыялістаў, якія аглядалі пакет і даставалі петарду. Са станцыі эвакуявалі людзей, а цягнікі на "Кастрычніцкай" не спыняліся. Пазней рух зусім спынілі.

На іншых станцыях метро людзей не выводзілі, ім паведамлялі, што рух спынены "з тэхнічных прычын". Пазней рух на першай лініі метро быў адноўлены, затрымка склала каля 12 хвілін.
 

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі