Жлобінцы "па-сямейнаму" кралі мяса з мясакамбіната
5 снежня жлобінскія міліцыянты спынілі двух мужчын. Тыя цягнулі цяжкія сумкі, у якіх знаходзілася мясная выразка, паведамляе uvd.gomel.by.
Мужчыны заявілі, што сумкі знайшлі ў кустах каля мясакамбіната. Аднак аператыўнікі выявілі, што падзеі развіваліся іначай.
За дзень да гэтага дзве работніцы прадпрыемства разабралі мяса і падрыхтавалі паклажу для вынасу. Даставіць мяса дадому мусілі іх мужы. Разам яны неслі 55 кілаграмаў мяса на суму 475,75 рублёў, калі трапіліся міліцыянтам.
На абедзве сямейныя пары пачалі крымінальную справу за крадзеж.