Жонка Бяляцкага: Я не зважаю на амністыі

21 красавіка Аляксандр Лукашэнка ўнёс у Палату прадстаўнікоў законапраект аб амністыі. Жонка палітвязня Алеся Бяляцкага, аднак, не спадзяецца, што яе муж трапіць пад гэтую амністыю. Пра гэта Наталля Пінчук паведаміла ў каментары Еўрарадыё:



Пінчук: "Я на ўсе гэтыя размовы, абяцанні амністыі не звяртаю ўвагі. Чаму? Таму што ўсе гэтыя размовы і амністыі ўжо былі. І калі кожны раз перажываць і чакаць, то можна звесці сябе".



Нагадаем, што тры месяцы таму, 22 студзеня, Аляксандр Лукашэнка загадаў кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандру Радзькову разабрацца са справай Бяляцкага. Кіраўнік Беларусі заявіў, быццам не ведаў, што грамадскасць выплаціла шкоду, налічаную праваабаронцу.



Аднак Наталля Пінчук паведаміла Еўрарадыё, што ніякіх зрухаў у справе яе мужа за гэтыя тры месяцы не адбылося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі