Жонка Юрыя Чыжа падала на мужа ў суд

Жонка Юрыя Чыжа падала на мужа ў суд

На бізнэсоўца Юрыя Чыжа, асноўнага ўладальніка групы кампаніяў "Трайпл", падала ў суд жонка. Як піша TUT.by, Святлана Чыж падала пазоў у Нагінскі гарадскі суд Маскоўскай вобласці аб падзеле часткі сумесна нажытай маёмасці.

Гаворка ідзе пра чатыры акцыях ЗАТ "Гандлёвы дом "БелАЗ", якія складаюць 4% статутнага капіталу. Намінальны кошт кожнай акцыі — 30 тысяч расійскіх рублёў. У сваім пазове Святлана пазначыла, што акцыі былі ў іх сумеснай з мужам уласнасці. Аднак у лістападзе 2018 года Юрый Чыж прадаў іх ААТ "БелАЗ" за намінальны кошт (агулам за 120 тысяч расійскіх рублёў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі