Жонку пісьменніка Сашы Філіпенкі затрымалі за антываенны плакат

Жонку пісьменніка Сашы Філіпенкі затрымалі за антываенны плакат

Жонку пісьменніка Сашы Філіпенкі затрымалі ў Санкт-Пецярбургу з плакатам "Не — вайне". Пра гэта ён паведаміў у сацсетках.

Па словах Філіпенкі, яго жонка доўга спрачалася з маці, што ў Расіі нельга выступаць супраць вайны, а потым нават пайшла ў заклад.

"Спачатку Маша доўга спрабавала растлумачыць маме, што ў Расіі здарылася сапраўдная катастрофа, затым, страціўшы надзею, дадала, што нават з такім плакатам нельга выйсці на вуліцу. Цешча не пагадзілася, і тады Маша купіла білет Лондан — Пецярбург, прыляцела і выйшла на Неўскі", — дзеліцца падрабязнасцямі Філіпенка.

На жанчыну склалі пратакол за публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстання Узброеных Сіл РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі