Журналіста Івана Шульгу асудзілі на 10 сутак зняволення
Такі вырак вынесла суддзя Аксана Рэлява з Савецкага суда Мінску, паведамляе Радыё "Свабода". Журналіста звінавацілі ў хуліганстве. Нагадаем, што Івана Шульгу затрымалі 3 лютага каля кватэры, якую афіцыйна здымае журналіст "Белсату" Міхась Янчук. Журналіст кажа, што ў яго не было ніякага канфлікту з праваахоўнікамі. Ён выйшаў з кватэры ў калідор, дзе стаялі двое міліцыянтаў. Яны пачалі распытваць, хто ён і адкуль, і пачалі абшукваць. А потым пасадзілі ў міліцэйскую машыну і павезлі ў райаддзел.
Міліцыянты капітан Валынцаў і старшы лейтэнант Каралькоў заявілі ў судзе, што Шульга падчас размовы абражаў іх, сарваў шаўрон з формы і нібыта нават ударыў нагой аднаго з міліцыянтаў.
Паводле адваката Святланы Гарбаток, у паказаннях міліцыянтаў вялікія супярэчнасці: тое, што кажа адзін, не супадае з тым, што кажа другі.
Суддзя адхіліла хадайніцтва аб тым, каб выклікаць у суд сведку — суседа, які выйшаў у калідор, калі міліцыянты размаўлялі з Іванам.