Журналістаў узнагародзілі за мужнасць (фота)
Прэмію Дзмітрыя Завадскага “За мужнасць і прафесіяналізм” уручылі 10
верасня тром беларускім журналістам старшыня “Беларускай асацыяцыі журналістаў”
Жана Літвіна, кіраўнік аддзела спецпраектаў “Первого канала” Павел Шарамет,
маці зніклага аператара Вольга і жонка Святлана. Павел Шарамет: “Калі гэтая прэмія задумвалася, мы меркавалі, што яе будуць
атрымліваць тэлеаператары, фатографы, журналісты электронных мас-медыя. Але, на
жаль, сітуацыя ў краіне складаецца такім чынам, што спіс патэнцыйных лаўрэатаў
вычарпаўся даволі хутка, бо колькасць незалежных СМІ ў Беларусі “імкнецца да
нуля”. Таму зараз мы ўручаем прэмію журналістам незалежна ад таго, у якіх медыя
яны працуюць, а тым, хто даказаў свой высокі прафесіяналізм і бездакорную
рэпутацыю”.
Сёлета высокі прафесіяналізм і бездакорную рэпутацыю даказалі сваёй працай журналіст “Беларусы і рынак” Генадзь Барбарыч, журналіст з Гомеля Анатоль Гатоўчыц і гродзенская радыёжурналістка Наталля Макушына.
Наталля Макушына: “Сумна тое, што побач са словам “за прафесіяналізм” стаіць слова “за мужнасць”. Але я спадзяюся, што калі-небудзь і ў нашай краіне надыйдуць такія часы, калі журналісты будуць атрымліваць прэміі толькі за прафесіяналізм”.
Анатоль Гатоўчыц таксама прызнаў, што журналістам Беларусі неабходна мець мужнасць, беручыся за распрацоўку тэм, на якія ўладамі накладзена табу і якія ігнаруюць афіцыйныя СМІ. І прыклад таму – лёс Дзмітрыя Завадскага, які загінуў не падчас нейкіх стыхійных бедстваў, а выконваючы свае прафесійныя абавязкі.
Пра лёс беларускай журналістыкі казаў і трэці лаўрэат – Генадзь Барбарыч. Па яго меркаванні, прэса ў Беларусі вось ужо другое дзесяцігоддзе знаходзіцца пад “прэсам”. І незалежных выданняў з кожным годам у краіне становіцца ўсё менш.
Адначасова ганаровы дыплом імя Ігара Герменчука “За адданасць прынцыпам свабоды слова”, заснаваны Нарвежскім ПЭН-цэнтрам і Нарвежскім Домам правоў чалавека сумесна з БАЖ, атрымаў галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч.
Іосіф Сярэдзіч: “Ігар Герменчук не проста журналіст, які сапраўды цудоўна пісаў і цудоўна рэдагаваў газету. Гэта чалавек, які перажываў за ўсё тое, што творыцца не толькі вакол яго, але і ва ўсёй краіне. Яго забіў той рэжым, які пачаў тут панаваць. Калі б у нармальных умовах працаваў гэты чалавек, ён і сёння быў бы жывы і быў бы сярод нас”.
Даведка Еўрарадыё
Прэмія Дзмітрыя Завадскага ўручаецца з 2002 года. У свой час яе лаўрэатамі сталі тэлеаператары Сяргей Гельбах, Сяргей Пушкін, Канстанцін Марозаў, Уладзімір Андронаў, Уладзімір Бабарыка, Уладзімір Косцін, фотакарэспандэнты Сяргей Грыц, Васіль Фядосенка, Юля Дарашкевіч, журналісты Ірына Халіп, Андрэй Дынько, Любоў Лунёва, Леанід Міндлін, Марына Коктыш, Алена Слаў, Алесь Ліпай, Анджэй Пісальнік, Сяргей Сацук, Алег Улевіч.
Дыплом імя Ігара Герменчука акрамя Іосіфа Сярэдзіча да гэтага часу атрымала ў 2005 годзе толькі галоўная рэдактарка гродзенскай газеты “Биржа информации” Алена Раўбецкая.