Журналістцы Марыне Коктыш вярнулі аўтамабіль, затрыманы мытнікамі на мяжы
Журналістцы Марыне Коктыш 18 сакавіка вярнулі аўтамабіль, затрыманы мытнікамі на беларуска-літоўскай мяжы. Пра гэта яна паведаміла агенцтву БелаПАН. Як раней паведамляла Еўрарадыё, намесніцу галоўнага рэдактара газеты "Народная воля" затрымалі 12 сакавіка пры пераездзе беларуска-літоўскай мяжы на набытым ёю ў Літве аўтамабілі "Таёта". Беларускія мытнікі заявілі, што машына можа быць абвешчана ў міжнародны вышук. Журналістку пратрымалі на мытні амаль суткі. У выніку аўтамабіль затрымалі і адправілі на экспертызу ў Ашмянскую мытню, а Коктыш далі транспарт, каб яна змагла вярнуцца дадому.
Прадстаўнікі кампаніі "Таёта" ў Мінску заявілі Коктыш, што нумар набытага ёю аўтамабіля зарэгістраваны ў афіцыйнай базе звестак аўтамабіляў гэтай маркі і не лічыцца ў згоне.
Прадстаўнікі кампаніі "Таёта" ў Мінску заявілі Коктыш, што нумар набытага ёю аўтамабіля зарэгістраваны ў афіцыйнай базе звестак аўтамабіляў гэтай маркі і не лічыцца ў згоне.