Журналістка Кацярына Андрэева абскарджвае новы прысуд
Палітзняволеная журналістка "Белсата" Кацярына Андрэева падала апеляцыйную скаргу на новы прысуд. У верасні дзяўчына мусіла выйсці на волю з гомельскай калоніі №4, але 13 ліпеня яе прысудзілі да 8 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі — нібыта за "выдачу замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь".
"Белсат" са спасылкай на мужа палітзняволенай Ігара Ільяша паведамляе, што пакуль што Андрэева застаецца ў гомельскім СІЗА №3.
Кацярына Андрэева знаходзіцца за кратамі з 15 лістапада 2020 года. У лютым 2021-га была асуджаная на 2 гады пазбаўлення волі за стрым з акцыі памяці забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі з "Плошчы Перамен" у Мінску. Яе разам з аператаркай Дар'яй Чульцовай прызналі вінаватай у "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК). Андрэева і Чульцова сваёй віны не прызналі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.