Журналіста Ігара Ільяша перавялі ў СІЗА

Ігар Ільяш

Ігар Ільяш / БАЖ

Журналіста Ігара Ільяша перавялі ў СІЗА ў Калядзічы, паведамляе БАЖ.

Пра затрыманне Ільяша стала вядома 22 кастрычніка. Сілавікі апублікавалі відэа, дзе журналіст кажа, што раней быў супрацоўнікам тэлеканала "Белсат", а апошнія гады працаваў фрылансерам і даваў інтэрв'ю СМІ, якія лічацца "экстрэмісцкімі фармаваннямі".

Сілавікі называлі яго шпіёнам і казалі, быццам ён разам з жонкай садзейнічаў экстрэмісцкім фармаванням і збіраў звесткі для замежных разведак.

Як адзначаюць у БАЖ, перавод у СІЗА сведчыць, што Ільяшу выставілі абвінавачанне паводле крымінальнага артыкула.

Жонцы Ільяша журналістцы "Белсата" Кацярыне Андрэевай прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ў дзяржаўнай здрадзе. Суд над ёй адбыўся ў 2022 годзе ў закрытым рэжыме. У чым канкрэтна вінавацілі Кацярыну, дагэтуль не вядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі