Журналістку TUT.BY аштрафавалі на 2320 рублёў — за працу

Журналістку TUT.BY аштрафавалі на 2320 рублёў — за працу

Журналістку TUT.BY Надзею Калініну аштрафавалі на 2320 рублёў (80 базавых велічыняў). Суддзя Ленінскага раёна Мінска Таццяна Шоцік прызнала журналістку вінаватай у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства і непадпарадкаванні мііцыі. 

Калініну затрымалі 29 студзеня, калі яна спрабавала трапіць на нараду дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад Мінска. У пратаколах міліцыянты напісалі, што яна зладзіла пікет "за сумленныя выбары". Дзяўчына правяла трое сутак на Акрэсціна, пасля чаго суд адправіў яе справу на дапрацоўку.

Суддзя адхіліла ўсе хадайніцтвы журналісткі і яе адваката. Адзіны доказам віны Калінінай сталі сведчанні міліцыянта са змененым прозвішчам, які сказаў, што яна выкрыквала "Жыве Беларусь!" і не рэагавала на яго неаднаразовыя заўвагі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі