Журналістку TUT.by затрымалі пры спробе трапіць на сход дэлегатаў УНС
Карэспандэнтку партала TUT.by Надзею Калініну затрымалі міліцыянты. Журналістка хацела трапіць на сход дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу (УНС) у Мінску з удзелам топ-чыноўнікаў. Аднак нечакана сувязь з ёй перарвалася.
Пазней міліцыянты пацвердзілі ў каментары TUT.by, што Калініну даставілі ў Ленінскае РУУС сталіцы. І дадалі, што "болей нічога не скажуць".
Пазней стала вядома, што на дзяўчыну склалі адміністрацыйны пратакол і адвезлі на Акрэсціна. За што складзены пратакол, невядома.
Рэгіянальныя сходы дэлегатаў УНС праходзяць напярэдадні самога сходу, які прызначаны на 11-12 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.