Жыхар Ельска збіў да смерці свайго брата падчас п’янай сваркі

Жыхар Ельска збіў да смерці свайго брата падчас п’янай сваркі

Жыхар Ельска збіў да смерці свайго брата — труп мужчыны 1961 года нараджэння, пенсіянера знойдзены ўдзень 1 чэрвеня ў доме сваяка.

Як паведамляецца ў аператыўнай зводцы МУС, у сераду раніцай, прыкладна ў 8.30 мужчыны выпівалі. Падчас папойкі паміж братамі адбылася сварка. Гаспадар дома, 1963 года нараджэння, узняў руку на старэйшага брата і збіў яго так, што той сканаў.

Падазраванага ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі