Жыхар Гродна двойчы купляў крыптавалюту, але яе так і не атрымаў
22-гадовы жыхар Гродна двойчы купляў крыптавалюту Bitcoin, але яе так і не атрымаў. Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, малады чалавек шукаў прадаўцоў у групах у месенджары Telegram. Аднаму з іх гродзенец перавёў на банкаўскі рахунак 1000 беларускіх рублёў, але віртуальных грошай не дачакаўся. Іншы прадавец таксама аказаўся несумленным — атрымаў 790 рублёў і знік.
Пакрыўджаны пакупнік звярнуўся да праваахоўнікаў. Цяпер міліцыя высвятляе асобы махляроў, якія атрымалі грошы і не прадалі віртуальныя грошы.