Гродзенец вёз з Польшчы ў паліўным баку дзясяткі пачкаў кавы

Гродзенец вёз з Польшчы ў паліўным баку дзясяткі пачкаў кавы

35-гадовы жыхар Гродна вёз з Польшчы ў паліўным баку і ў спінках сядзення аўтамабіля Audi A6 каля 60 пачкаў кавы. Аднак падчас праверкі ў пункце пропуску "Брузгі" ўсе схованкі беларускія мытнікі знайшлі. Перад гэтым мужчына ім заявіў, што вязе толькі прадукты харчавання вагой не больш за 11 кілаграмаў. Мытнікі адшукалі і схаваныя прадукты. Агульная вага кантрабанды склала амаль 35 кг.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, распачаты адміністрацыйны працэс. Гродзенцу пагражае канфіскацыя машыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі