Жыхара Гродна асудзілі на 1,5 года калоніі за аўтамабільны гукавы сігнал

Акцыя пратэсту ў Гродне ў жніўні 2020-га / Ілюстрацыйнае фота​
Акцыя пратэсту ў Гродне ў жніўні 2020-га / Ілюстрацыйнае фота​

Жыхара Гродна Дзмітрыя Горбача прысудзілі да аднаго з паловай гадоў калоніі, паведамляюць праваабаронцы. Яго абвінавачвалі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК РБ).

Такім чынам следства кваліфікавала яго дзеянні 10 жніўня 2020 года. Горбач у той дзень з машыны сігналіў удзельнікам масавай акцыі пратэсту — вітаў іх.  Яго затрымалі на наступны дзень. Затым адпусцілі, але праз некалькі месяцаў затрымалі зноў. З таго часу ён знаходзіўся пад вартай.  

Тэрмін ў паўтара года калоніі агульнага рэжыму папрасіў для Дзмітрыя Горбача дзяржабвінаваўца. Суддзя Віталь Лабоцкі такое пакаранне і прызначыў.

Варта дадаць, што Дзмітрый Горбач мае трэцюю групу інваліднасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі