Жыхарам другога паверха давядзецца плаціць за ліфт
Такія змены ў аплаце "камуналкі" ўведзеныя сёлетняй пастановай Саўміна.
Як піша onliner.by, аплата за карыстанне ліфтам уключаная ў жыроўкі ўжо за ліпень. Гэта прадугледжвае пастанова Савета міністраў №571 ад 12 чэрвеня 2014 года.
Плата за карыстанне ліфтам з жыхароў другога паверха не спаганяецца толькі ў выпадках, калі кнопка другога паверха заблакаваная, калі ліфт спыняецца паміж першым і другім паверхамі. Таксама плата за карыстанне ліфтам не спаганяецца з людзей, якія па стане здароўя не могуць ім карыстацца.
Фота — onliner.by