Жыхарка Гродна, якая згвалтавала 7-гадовага сына, была прастытуткай

Жыхарка Гродна, якая згвалтавала 7-гадовага сына, была прастытуткай, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў. Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Сяргей Коўтун адзначыў, што яна нідзе афіцыйна не працуе і "неаднаразова прыцягвалася да адказнасці за занятак прастытуцыяй", інфармуе Sputnik.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Гродне міліцыя затрымала 23-гадовую жанчыну, якая абвінавачваецца ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні ўласнага сына. Яна зняла сам працэс сэксуальнага выкарыстання дзіцяці на вэб-камеру. Відэаролік жанчына выклала ў інтэрнэце. Зламысніцы пагражае да 15 гадоў зняволення.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі