Жыхарку Смаргоні падазраюць у забойстве мужа з рэўнасці

Жыхарку Смаргоні падазраюць у забойстве мужа з рэўнасці

У Смаргоні пад варту ўзялі мясцовую 48-гадовую жыхарку. Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці падазрае яе ў забойстве ўласнага мужа.

Як паведамляецца на сайце ведамства, позна ўвечары 2 снежня жанчына выклікалала дадому хуткую дапамогу. Яна заявіла медыкам, што яе 49-гадовы муж страціў прытомнасць.

Лекары канстатавалі смерць мужчыны. Судмедэксперты выявілі ў памерлага множныя пераломы рэбраў і грудзіны з пашкоджаннем унутраных органаў, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, а таксама іншыя цялесныя пашкоджанні.

Усё гэты прывяло праваахоўнікаў да высновы пра гвалтоўную смерць смаргонца. Падазрэнне ўпала на жонку забітага. Выявілася, што мужчына працаваў вахтавым метадам. Калі ён вырашыў сысці з сям'і, жонка забрала ў яго пашпарт, не выпускала з дому і ўжывала фізічны гвалт.

Акалічнасці апошняй сямейнай сваркі цяпер высвятляюцца. Следчыя і міліцыянты дапытваюць суседзяў, а таксама іншых асобаў, якія могуць валодаць інфармацыяй, значнай для расследавання.

Паведамляецца, што жанчына раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, як і яе муж.

Расследаванне працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі