Жыхароў віцебскага шматпавярховіка затапляе фекаліямі

Жыхароў віцебскага шматпавярховіка затапляе фекаліямі

Жыхары дома №35 на вуліцы Праўды ў Віцебску скардзяцца на тое, што падвал іх дома пастаянна затапляе сцёкамі з фекальнай каналізацыі, пішуць "Народныя навіны Віцебска". А гарадскія службы, па словах жыхароў, ужо доўга не могуць вырашыць гэтую праблему.

Характэрны пах каналізацыі адчуваецца ўжо за некалькі метраў ад дзевяціпавярховіка, а ў пад'ездзе на першым паверсе ён асабліва рэзкі. 

Жыхары кажуць, што апошні год праблемы з каналізацыя фіксуюцца амаль кожны тыдзень. Камунальнікі ж, маўляў, толькі прачышчаюць трубы, забітыя пасля чарговага патопу, але кардынальна праблему не вырашаюць. 

Пры гэтым сцёкі, якія выліліся ў падвал, ніхто не прыбірае, і яны там засыхаюць.

Гэта не адзіная праблема жыхароў дома. Наыпрклад, тут жывуць як мінімум чатыры інваліды-вазочнікі. Для іх у пад'ездзе збудавалі пандус да пляцоўкі ліфта. Аднак дошкі нават не даходзяць да апошняй прыступкі, а кут нахілу даволі круты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі