Жыхары Брэста пад адзеннем спрабавалі вывезці ў Польшчу 130 тысяч еўра (фота)

Жыхары Брэста пад адзеннем спрабавалі вывезці ў Польшчу 130 тысяч еўра (фота)

Жыхары Брэста пад адзеннем спрабавалі вывезці ў Польшчу 130 тысяч еўра. Аднак супрацоўнікі Брэсцкай мытні знайшлі незадэклараваную валюту.

Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Дамачава" на беларуска-польскай мяжы. Мытнікі вырашылі праверыць аўтамабіль Dodge, на якім ехаў 42-гадовы мужчына. У выніку знайшлі валюту і ў кіроўцы, і ў трох яго пасажыраў. Яна не была задэклараваная.

Прэс-служба Брэсцкай мытні нагадвае, што з 4 красавіка за незаконнае перамяшчэнне праз беларускі ўчастак мытнай мяжы Еўразійскага эканамічнага саюза сумы, якая перавышае 30 тысяч долараў, прадугледжаная крымінальная адказнасць. Пакараннем можа быць штраф, абмежаванне свабоды на тэрмін ад 2 да 5 гадоў, ці пазбаўленне свабоды на той жа тэрмін.  

У дадзеным выпадку кіроўцу затрымалі, у яго забралі знойдзеныя грошы і аўтамабіль, як "сродак здзяйснення злачынства".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі