Жыхароў Камянецкага раёна заклікаюць "быць вельмі асцярожнымі"

Некалькі дзён драпежнікаў бачылі каля населеных пунктаў (ілюстрацыйнае фота)

Некалькі дзён драпежнікаў бачылі каля населеных пунктаў (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

Жыхароў Камянецкага раёна заклікаюць "быць вельмі асцярожнымі". Прычына — з'яўленне ваўкоў. Як паведамляе раённая газета, некалькі апошніх дзён драпежнікаў бачылі каля населеных пунктаў у Брэсцкай вобласці. Заўважылі іх і ў Камянецкім раёне. А ў Ганцавіцкім раёне каля вёскі Хатынічы знайшлі разадранага сабаку.

Мясцовых жыхароў заклікаюць не пакідаць без нагляду дзяцей і хатніх жывёл, пазбягаць прагулак у адзіночку ў цёмны час сутак (асабліва паблізу канаў, лясістых участкаў і пустак). Пры выяўленні падазроных слядоў, гукаў або жывёл прапануецца неадкладна паведамляць паляўнічым.

Жыхароў Камянецкага раёна заклікаюць "быць вельмі асцярожнымі"
Воўк у Камянецкім раёне / t.me/navinykam/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі