Жыхароў Кобрына просяць запасацца вадой
Жыхарам Кобрына абяцаюць падвоз вады "па заяўках"
Жыхароў Кобрына просяць запасацца вадой. У гарадской сетцы магчымыя перабоі ў падачы вады, а таксама пагаршэнне яе якасці.
Кобрынскі раённы водаканал паведамляе, што будзе адбывацца "прамыванне сетак халоднага водазабеспячэння". Яно пачнецца а 9-й гадзіне раніцы 29 лютага і працягнецца да 6-й гадзіны раніцы 1 сакавіка. У гэты час знізяць ціск халоднай вады ў гарадской сетцы.
Жыхарам Кобрына абяцаюць падвоз вады "па заяўках".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.