Жыхары Беларусі назіралі паўночнае ззянне
Паўночнае ззянне / t.me/belsat/
Увечары ў нядзелю жыхары Беларусі назіралі паўночнае ззянне. Падобная атмасферная з'ява ў нашай краіне бывае даволі рэдка. На гэты раз яе бачылі не толькі жыхары паўночных і цэнтральных раёнаў, але нават і паўднёвых.
Чаму адбылася гэтая зʼява? Справа ў тым, што ў мінулую пятніцу на Сонцы адбылася ўмерана моцная ўспышка. Ужо ў нядзелю воблака зараджаных часціц дасягнула магнітных полюсаў Зямлі. Гэта воблака выклікала моцную геамагнітную буру класа G4 у верхніх пластах атмасферы.
Праз гэта палярнае ззянне можна было бачыць у многіх краінах: Беларусі, Літве, Польшчы, Венгрыі, Італіі, Вялікабрытаніі, ЗША і іншых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.