Жыроўкі для беларусаў будуць даражэць не больш як на 5 долараў штогод
Такое абяцанне дае ўрад краіны.
Тэмпы падаражэння жыллёва-камунальных паслуг захаваюцца ў 2015, 2016, 2017 гадах на ўзроўні 5 долараў на год. Пра гэта заявіў 29 траўня віцэ-прэм’ер ураду Анатоль Калінін падчас сумеснага паседжання абедзвюх палат парламента.
Пры гэты Саўмін шукае “іншыя падыходы” і рыхтуе праект указу аб безнаяўных жыллёвых субсідыях. Плануецца стварыць механізм абароны малазабяспечаных грамадзян.
Паводле прагнозаў ураду, да канца 2015 года насельніцтва будзе аплочваць 40% выдаткаў дзяржавы ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а з пачатку наступнага года плануецца чарговым разам узняць кошт камунальных паслугаў — насельніцтва будзе аплочваць на 100% вываз смецця і карыстанне ліфтам, піша Telegraf.by
Фота з архіву