Змены ў законы ў сувязі з палітычнай сітуацыяй унясуць цягам першага квартала

Змены ў законы ў сувязі з палітычнай сітуацыяй унясуць цягам першага квартала

Змены ў заканадаўства ў сувязі з унутрыпалітычнай сітуацыяй будуць унесеныя цягам першага квартала 2021 года. Пра гэта заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі

Па яго словах, заканадаўства павінна аператыўна рэагаваць на выклікі і пагрозы.

"Напрыклад, на такія, з якімі сутыкнулася наша краіна ў другім паўгоддзі 2020-га года. Масавыя мерапрыемствы, якія перарасталі ў непадпарадкаванне і супраціў супрацоўнікам праваахоўнай сферы, да якіх прыцягваліся непаўналетнія дзеці, якія былі спалучаныя ў тым ліку з блакаваннем транспартных камунікацый, заклікі да правядзення забастовак на розных прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах, паўсюднае выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі, збор і распаўсюд персанальных даных (прычым не толькі дзяржаўных службоўцаў, але і іншых людзей, якія займалі актыўную сацыяльную пазіцыю), каб у далейшым гэтыя даныя перадаваць з дапамогай сеткі інтэрнэт і выкарыстоўваць іншымі людзьмі для абразы і пагроз у адрас не толькі гэтых людзей, але і членаў іх сем'яў — усё гэта, вядома ж, недапушчальна", — цытуе словы чыноўніка газета "СБ. Беларусь сегодня".

Па словах Рахманава, змены рыхтуюцца не толькі ў адміністрацыйнае, крымінальнае, крымінальнае працэсуальнае права. Яны закрануць таксама працоўныя адносіны і выбарчае права.

Як распавядала Еўрарадыё, на нарадзе 28 студзеня Лукашэнка заявіў, што заканадаўства ў Беларусі празмерна ліберальнае. І прапанаваў перагледзець закон аб масавых мерапрыемствах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі