Зніжэнне беларускай эканомікі па выніках года складзе 4,6% — ЕАБР
ВУП Беларусі па выніках 2022 года зніжаецца / Еўрарадыё
Па выніках 2022 года беларуская эканоміка пакажа спад ВУП на 4,6%, прагназуюць аналітыкі Еўразійскага банка развіцця.
Сярод іншых краін Еўразійскай супольнасці зніжэнне эканомікі назіраецца толькі ў Расіі.
"Спад ВУП РФ з высокай верагоднасцю не перавысіць 3%. Казахстан захоўвае упэўненыя тэмпы росту эканомікі. Дзелавая актыўнасць у Арменіі, Кыргызстане і Таджыкістане імкліва пашыралася на фоне з'яўлення новых стымулаў, у тым ліку звязаных з прытокам працоўных і фінансавых рэсурсаў", — цытуе ТГ-канал "Позірк" аналітыкаў ЕАБР.
Разам з тым яны прагназуюць, што ў 2023-2024 гадах у Расіі ды Беларусі за істотным зніжэннем эканомікі пачнецца павольнае, паступовае аднаўленне.
"Хутка пераналадзіць ланцужкі паставак цяжка, інфраструктурныя абмежаванні захоўваюцца, бюджэтныя стымулы могуць аслабнуць, а абмежаванні на тэхналагічны імпарт могуць мець працяглыя негатыўныя наступствы", — заяўляюць у банку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.