Зноў на 1 капейку: у Беларусі падаражэлі бензін і "дызель"
АЗС у Мінску / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
З 24 лістапада канцэрн "Белнафтахім" павышае рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва. Бензін АІ-92-К5-Еўра цяпер каштуе 1 рубель 59 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 69 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 91 капейку, дызельнае паліва — 1 рубель 69 капеек.
У канцэрне падаражанне тлумачаць 10-працэнтным ростам цаны на нафту, якую беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы куплялі ў лістападзе 2019 года, у параўнанні з кастрычнікам. "У мэтах кампенсацыі НПЗ выдаткаў на набыццё сыравіны, якія ўзраслі, кошт аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь з 24 лістапада 2019 года павялічваецца на 1 капейку", — паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма".
Папярэднія падаражэнні — таксама на адну капейку — адбыліся 22 і 29 верасня. Яны таксама тлумачыліся ростам катыровак нафты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.