Знойдзена месца падзення пасажырскага самалёта Airbus А320
Знойдзена месца падзення пасажырскага самалёта Airbus А320 авіякампаніі EgyptAir (рэйс MS804). Самалёт ляцеў уначы 19 траўня з Парыжа ў Каір і ўпаў у мора каля вострава Карпатас у Грэцыі, інфармуе meduza.io. Адзначаецца, што ў момант катастрофы самалёт знаходзіўся ў зоне адказнасці егіпецкіх дыспетчараў.
Вядома, што на борце Airbus А320 знаходзіліся 66 чалавек (56 пасажыраў і 10 чальцоў экіпажу) — грамадзяне Егіпта, Саудаўскай Аравіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Ірака. Улады Егіпта заявілі, што аўтаматычныя сістэмы зніклага самалёта падавалі сігнал бедства.