Знойдзены сабака, якога скралі каля ліцэя БДУ ў Мінску

Знойдзены сабака, якога скралі каля ліцэя БДУ ў Мінску

Знойдзены сабака, якога скралі каля ліцэя БДУ ў Мінску. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Паводле яе слоў, сабака знайшоўся ў прыгарадзе сталіцы (у Калодзішчах). Якраз сёння з’явілася інфармацыя, што Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце крадзяжу хаскі па мянушцы Аса. Праглядаліся запісы з камер відэаназірання. Але дапамаглі людзі, якія пабачылі ў інтэрнэце аб’явы пра зніклага сабаку.

Як інфармавала Еўрарадыё, мінчук Дзмітрый Навіцкі прывязаў хаскі да плоту навучальнай установы. Калі ж праз некалькі гадзін вярнуўся з ліцэя, сабакі не было. Ён змясціў інфармацыю пра знікненне Асы і фота ў сацсетках. І гэта дало вынік.

Цяпер праваахоўнікі будуць шукаць мужчыну, які скраў сабаку і прапанаваў яго незнаёмым людзям.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі