Зняволеным ЛПП прапанавалі пасля вызвалення жыць у манастыры
30 зняволеных Навагрудскага лячэбна-працоўнага прафілакторыя №5 з'ездзілі ў паломніцкую паездку ў Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр.
Як перадае interfax.by, ігумен манастыра айцец Яўсевій (Цюхлоў) запрасіў усіх, хто не мае куды ісці пасля вызвалення, жыць i працаваць у манастыры.
Паведамляецца, што зняволеныя бралі духоўныя лісткі, цалавалі падораныя ім нацельныя крыжыкі. Усе акунуліся ў купелі.
Дарэчы, Лаўрышаўскі праваслаўны манастыр — адзін з самых старажытных у Беларусі. Паводле падання, ён быў заснаваны сынам літоўскага князя Траняты вялебным Елісеем каля 1225 года. На пачатку ХХ стагоддзя ён быў разбураны і адноўлены пасля 1997 года.