Золатавалютныя рэзервы Беларусі за лістапад ізноў павялічыліся
Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі / Еўрарадыё
Золатавалютныя рэзервы Беларусі за мінулы месяц ізноў павялічыліся. Па стане на 1 снежня, як паведамляе Нацбанк, ЗВР склалі 7,7977 мільярда долараў.
Паводле звестак на 1 лістапада, яны складалі 7,589 мільярда долараў.
Такім чынам за месяц ЗВР выраслі на 2,7%.
Аднак узроўню пачатку года яны яшчэ не дасягнулі. На 1 студзеня 2022-га міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі складалі 8,425 мільярда долараў.
Нагадаем, што са жніўня Нацбанк перастаў публікавць падрабязныя звесткі пра структуру ЗВР і паведамляць, што паўплывала на змены аб'ёмаў ЗВР.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.