У кастрычніку ЗВР Беларусі падраслі, але не аднавіліся адносна пачатку года

ЗВР Беларусі пакрысе растуць ужо некалькі месяцаў запар / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
ЗВР Беларусі пакрысе растуць ужо некалькі месяцаў запар / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

На 1 лістапада 2022 года золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $7 млрд 589,8 млн у эквіваленце, паведамляе Нацбанк. Там адзначаюць, што за кастрычнік ЗВР падраслі — на $86,5 млн (1,1%). Рост быў і ў верасні — $39,2 млн (на 0,5%).

Але гэты паказчык адчувальна меншы, чым аб'ём ЗВР у пачатку года. На 1 студзеня 2022-га міжнародныя рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 425 млн даляраў. Розніца складае 835,2 млн даляраў.

Адзначым, што са жніўня Нацбанк перастаў публікаваць дэталёвую інфармацыю аб структуры ЗВР, а таксама тлумачыць, якія чыннікі ўплываюць на змяненне аб'ёму рэзерваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі